Registr

ДЗЯРЖАЎНЫ РЭГІСТР ФІЛЬМАЎ


Уважаемые заявители! Просим Вас обратить внимание, что в связи с реорганизацией ГУО "Институт культуры Беларуси" изменилась форма заявления о выдаче решения о классификации фильма (фильмов). Заявление о классификации фильмаСкачать файл …

Звесткі аб рэгістрацыі фільмаў, унесеныя  ў Дзяржаўны рэгістр фільмаў да ўступлення ў сілу Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры

 * Звесткі прадстаўлены аддзелам па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Абноўленыя

 


 Звесткі аб класіфікацыі фільмаў, унесеныя  ў Дзяржаўны рэгістр фільмаў пасля ўступлення ў сілу Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры


Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 15 декабря 2016 г. №81 "О соотнесении индексов, которые определяют порядок использования фильмов, и возрастных категорий фильмов"

 

Заявление о классификации фильмаСкачать файл …

 

К заявлению прилагаются:

 

-        краткая аннотация фильма;

-        материальный (цифровой) носитель  фильма;

-        копия договора на создание фильма, заключенного производителем с авторами фильма (в случае, когда он должен быть заключен в соответствии с требованиями законодательства Республики Беларусь об авторском праве и смежных правах), и (или) копия договора, подтверждающего принадлежность заявителю прав на использование фильма, со всеми приложениями к нему и с указанием территории, на которую получены права, сроков и способов реализации прав на фильм.

 


Внимание заявителей!

Исходя из сложившейся практики и принимая во внимание необходимость изучения документов, представленных для осуществления административной процедуры, и просмотра фильмов, а также с учетом установленного срока административной процедуры – 5 дней, количество фильмов по одному заявлению для проведения классификации Инбелкультом будет ограничено.

 


ВЫТРЫМКИ З Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры 

……                                                     

Артыкул 207. Класіфікацыя фільмаў

1. Фільмы, прызначаныя для паказу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, падлягаюць класіфікацыі.

2. Класіфікацыя фільма ўяўляе сабой аднясенне фільма ў залежнасці ад яго тэматыкі, жанру, зместу і мастацкага афармлення да пэўнай узроставай катэгорыі.

3. Класіфікацыю фільма ажыццяўляе Міністэрства культуры або юрыдычная асоба, ім упаўнаважаная, у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

4. На класіфікацыю фільм прадстаўляецца яго праваўладальнікам у выпадку адсутнасці звестак аб фільме ў Дзяржаўным рэгістры фільмаў.

Пры неабходнасці праваўладальнік павінен забяспечыць работнікам Міністэрства культуры або юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай, умовы для прагляду фільма.

5. Пасля прагляду фільмы, якія ўтрымліваюць:

элементы эротыкі, насілля і жорсткасці, накіроўваюцца Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, у Рэспубліканскую экспертную камісію па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці для атрымання экспертнага заключэння;

заклікі да экстрэмізму (экстрэмісцкай дзейнасці), накіроўваюцца Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, у Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму для атрымання экспертнага заключэння.

Пры неабходнасці для экспертнай ацэнкі фільма Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, могуць запрашацца асобы, кампетэнтныя ў пэўнай галіне ведаў.

6. Фільм можа быць аднесены да наступных узроставых катэгорый:

«0» – без узроставых абмежаванняў;

«6+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту шасці гадоў;

«12+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту дванаццаці гадоў;

«16+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту шаснаццаці гадоў;

«18+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту васямнаццаці гадоў. Паказ фільмаў гэтай узроставай катэгорыі па тэлебачанні з шасці да дваццаці чатырох гадзін забараняецца.

7. Па выніках прагляду фільма і разгляду экспертных заключэнняў Рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці і Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму (пры іх наяўнасці) Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, прымаецца рашэнне аб класіфікацыі фільма.

Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, прымаецца рашэнне аб адмове ў класіфікацыі фільма ў выпадках выяўлення ў фільме элементаў парнаграфіі, прапаганды насілля і жорсткасці і (або) прыкмет праяўлення экстрэмізму.

8. Знак узроставай катэгорыі фільма ўказваецца ва ўсіх выпадках выкарыстання фільма (у тым ліку пры трансляцыі па тэлебачанні) і яго рэкламы (буклеты, запрашальныя білеты, лістоўкі, аб’явы і іншае), а таксама на ўпакоўцы матэрыяльных носьбітаў экзэмпляраў фільма.

9. Па выніках класіфікацыі фільма звесткі аб фільме не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб класіфікацыі фільма ўключаюцца ў Дзяржаўны рэгістр фільмаў.

10. Рашэнне аб адмове ў класіфікацыі фільма можа быць абскарджана ў вышэйстаячую арганізацыю і (або) у суд.

 

……………….

Back to Top