Базы даных

 Паўнатэкставы электронны інфармацыйны рэсурс

 

Бібліятэка Інстытута культуры Беларусі прапануе Вам выкарыстаць доступ да асобных калекцый Электронна-бібліятэчнай сістэмы «Лань» пры дапамозе віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (бясплатна). 

ЭБС «Лань» – гэта буйнейшая політэматычная база даных, якая ўключае ў сябе кантэнт шматлікіх выдавецтваў навуковай, вучэбнай літаратуры і навуковай перыёдыкі.

 

Доступ да ЭБС «Лань» ажыццяўляецца з 1 лютага да 31 снежня 2017 г. для кожнага карыстальніка, які атрымаў асабістую рэгістрацыю да вызначанай базы даных на сайце e.lanbook.com з камп’ютара бібліятэкі Інстытута культуры Беларусі, зрабіўшы асабісты логін і пароль.

Маецца магчымасць аддаленага доступу. Сэрвісныя і тэхнічныя характарыстыкі ЭБС «Лань» дазваляюць Вам пасля асабістай рэгістрацыі працаваць з рэсурсам з любога месца, дзе ёсць інтэрнэт.

Даступны для карыстальнікаў бібліятэкі Інстытута культуры Беларусі кантэнт у каталозе ЭБС «Лань» вызначаны сінім колерам.

У ЭБС «Лань» карыстальнікам бібліятэкі Інстытута культуры Беларусі выдзелены доступ да калекцыі: «Психология. Педагогика» (издательство «Прометей»).

Бібліятэка Інстытута культуры Беларусі мае пастаянны доступ да ўсяго бясплатнага кантэнту ЭБС «Лань».

Пры адсутнасці доступу да кніг і артыкулаў, якія Вас зацікавілі, звяртайцеся да бібліятэкара з заяўкай, і Вы атрымаеце інфармацыю аб магчымасці падключыцца да адпаведных выданняў.

Магчымасці Асабістага кабінета:

   • капіраванне і друкаванне тэкставых фрагментаў;

   • заметкі да кніг; стварэнне закладак у кнізе (з каментарыямі да іх);

   • графічнае выдзяленне тэксту (падкрэсліванне, заліўка);

   • асабістая кніжная паліца;

   • цытаванне тэкставых фрагментаў і іншае.

Кантэкстны пошук

Выкарыстанне кантэкстнага пошуку дазваляе Вам хутка знайсці ў сістэме патрэбную Вам інфармацыю ці выданне.

Пры ўвядзенні пошукавага запыту Вы атрымаеце вынікі па наступных пазіцыях: 

   • знойдзена ў тэкстах кніг; 

   • знойдзена ў тэкстах артыкулаў;

   • знойдзена па ключавых словах і г.д.

У выпадку ўзнікнення пытанняў звяртайцеся ў раздзел «Помощь»: http://e.lanbook.com/help/

 

Back to Top