Адміністрацыя

Прарэктар па навукова-метадычнай рабоце

Прадзеіна Анжэліка Вадзімаўна

кандыдат педагагічных навук

Адрас: 220086, г. Мінск, вул. Каліноўскага, 12, кабінет 38

Тэл. +375 17 2662713

 


 

Прарэктар па вучэбнай рабоце

Лапцёнак Ірына Браніславаўна

кандыдат філалагічных навук

Адрас: 220086, г. Мінск, вул. Каліноўскага, 12, кабінет 36

Тэлефон: +375 17 2662719

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. , Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Лапцёнак Ірына Браніславаўна нарадзілася 8 мая 1974 года ў г. Бабруйску (Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць).

У 1996 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, кафедра тэорыі літаратуры і фальклору) па спецыяльнасці “выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры, філолаг”. У 2002 г. — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Педагагічнай дзейнасцю займаецца з 1995 г.: у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, Беларускім дзяржаўным інстытуце праблем культуры (цяпер — Інстытут культуры Беларусі).

У 2004 г. у Інстытуце літаратуры (цяпер — Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абараніла дысертацыю на суісканне ступені кандыдата філалагічных навук (тэма дысертацыйнага даследавання “Творчая індывідуальнасць Язэпа Семяжона” — прысвечана вывучэнню жыццяпісу і творчай біяграфіі заслужанага дзеяча культуры Беларусі).

З 2002 па 2011 гг. працавала ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры: спачатку cтаршым навуковым супрацоўнікам, з 2006 г. — намеснікам дырэктара па навуковай рабоце.

У 2011 г. пераведзена ў Інстытут культуры Беларусі на пасаду начальніка аддзела навукова-метадычнага забеспячэння развіцця музейнай дзейнасці.

З 2013 г. — прарэктар па вучэбнай рабоце Інстытута культуры Беларусі.

 

Сфера навуковых інтарэсаў: функцыянаванне сістэмы дадатковай адукацыі дарослых у галіне культуры, вопыт укаранення інавацыйных форм дадатковай адукацыі дарослых; арганізацыя эфектыўнай сістэмы адукацыі дарослых у адпаведнасці з патрэбамі галіны культуры; камунікацыйныя тэхналогіі ў сферы музейнай дзейнасці; пытанні развіцця культуры і адукацыі.

Аўтар (уключаючы складанне і рэдагаванне) больш за 30 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку:

Манаграфіі:

  • Паэт-перакладчык Язэп Семяжон: адметнасць творчай індывідуальнасці / І. Лапцёнак (Лавар); навук. рэд. В. П. Рагойша. — Мінск.: Беларус. навука, 2010. — 255 с.
  • Культура Беларуси: 20 лет развития (1991—2011): монография / И. Б. Лаптенок и др.; под общей ред. О. А. Галкина, И. Г. Голубевой. — Минск: Інститут культуры Беларуси”, 2012. С. 163—174.

Навуковае рэдагаванне, складанне, пераклад, каментарыі, у тым ліку:

  • Культурная спадчына і інфармацыйныя тэхналогіі на постсавецкай прасторы: Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Мінск-Мір-Нясвіж, 10-14 мая 2011 г. / уклад. І .Б. Лапцёнак. Мінск: Белпрынт, 2011. – 220 с.
  • Музеі Беларусі: Праблемы. Перспектывы. Інавацыі: Экспазіцыйна-выставачная дзейнасць / уклад., пер. з рус. мовы, агульн. рэд. І. Б. Лапцёнак. — Мінск.: Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 231 с.
  • Экспазіцыя ў музейнай прасторы: праектны менеджмент (Музейны сшытак) / уклад., агульн. рэд. І. Б. Лапцёнак. — Мінск: ДУА “Інстытут культуры Беларусі”, 2012. — 100 с.

Каардынатар міжнародных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў у галіне культуры:

  • Навукова-практычнай музейнай канферэнцыі ў галіне інфармацыйных тэхналогій “Культурная спадчына і інфармацыйныя тэхналогіі на постсавецкай прасторы” (Мінск–Мір–Нясвіж, 2011);
  • Школы для музейных спецыялістаў Рэспублікі Беларусь (2011);
  • Музейнага камп'ютарнага фестывалю краін СНД (2011);
  • Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі” (2012);
  • Рэспубліканскага конкурсу “Музеі Беларусі – трэцяму тысячагоддзю” (2012).

Спецыяліст у галіне экспертнай дзейнасці:

  • Член Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
  • Намініраваны эксперт у галіне музейнай справы ад Рэспублікі Беларусь у краінах СНД (2011—2013).
  • Член рабочых груп па распрацоўцы нарматыўных прававых актаў у сферы культуры.

 

Прарэктар

Макарэвіч Уладзімір Аляксандравіч

Адрас: 220086, г. Мінск, вул. Каліноўскага, 12, кабінет 23

Тэл. +375 17 3698336

 


 

Галоўны бухгалтар

Кавалеўская Людміла Паўлаўна

Адрас: 220086, г. Мінск, вул. Каліноўскага, 12, кабінет 63

Тэл. +375 17 2675939

 


 

Памочнік рэктара

Адрас: 220086, г. Мінск, вул. Каліноўскага, 12, прыёмная

Тэл. +375 17 2650733

 

Back to Top