Пра Інстытут

Інстытут культуры Беларусі сёння

  • Рэспубліканская ўстанова ў сістэме дадатковай адукацыі дарослых у сферы культуры

  • Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр у сферы культуры

  • Цэнтр планавання і каардынацыі навуковых даследаванняў і распрацовак у сферы культуры

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі» (далей — Інбелкульт) з'яўляецца ўстановай дадатковай адукацыі дарослых, якая забяспечвае павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў у сферы культуры. Інбелкульт створаны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб рэарганізацыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” і стварэнні дзяржаўнай установы адукацыі “Інстытут культуры Беларусі”» ад 31 жніўня 2010 г. № 1263 і на падставе загаду Міністра культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2010 г. № 131.

Інбелкульт з'яўляецца правапераемнікам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры» (БелДІПК), які пачаў сваю дзейнасць у 1991 г. БелДІПК быў створаны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР № 201 ад 24 мая 1991 г. і загадам Міністэрства культуры БССР № 68 ад 31 мая 1991 г. у выніку аб'яднання трох устаноў — Рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы, Рэспубліканскага метадычнага кабінета па навучальных установах мастацтваў і Рэспубліканскага інстытута павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры. Загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2007 г. № 307 БелДІПК быў рэарганізаваны шляхам далучэння да ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў». У выніку быў створаны Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ІПКПК) як структурнае падраздзяленне ўніверсітэта, якое функцыянавала з 2008 па 2010 гг.

Кірункі дзейнасці Інбелкульта

Інбелкульт пачаў сваю самастойную дзейнасць 13 снежаня 2010 года. Дзейнасць Інбелкульта ажыццяўляецца па двух асноўных кірунках:

  • распрацоўка і рэалізацыя адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі, стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў у сферы культуры;
  • навукова-метадычная і інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне дзейнасці ўстаноў адукацыі і арганізацый сферы культуры Беларусі, а таксама рэалізацыя задач, накіраваных на інфармацыйна-аналітычнае і арганізацыйна-практычнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры.

Сферы інтарэсаў супрацоўнікаў Інбелкульта

  • даследаванне праблем дадатковай адукацыі дарослых у сферы культуры і розных напрамкаў развіцця сферы культуры;
  • навукова-метадычнае забеспячэнне ўстаноў культуры ў такіх галінах як музейная дзейнасць, ахова гісторыка-культурнай спадчыны, сацыякультурная дзейнасць, традыцыйная культура і прафесійнае мастацтва, аматарская творчасць, падтрымка таленавітай моладзі, укараненне адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій у вучэбны працэс у сістэме дадатковай адукацыі дарослых і дзейнасць арганізацый культуры;
  • навукова- і вучэбна-метадычнае забеспячэнне ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры і дзіцячых школ мастацтваў;
  • арганізацыя міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, семінараў, выставак.

На базе Інбелкульта ажыццяўляюцца:

  • суправаджэнне дзейнасці спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;
  • забеспячэнне работы Сакратарыята Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковае і культурнае абарачэнне нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі (Камісія па рэстытуцыі);
  • навукова-метадычнае суправаджэнне работы Рэспубліканскага савета дырэктароў абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці;
  • арганізацыя і правядзенне кваліфікацыйнага экзамену на прысваенне і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі педагагічным работнікам ДШМ і УССА сферы культуры;
  • дзейнасць галіновай службы інтэлектуальнай уласнасці ў сферы культуры.

Інфармацыйныя рэсурсы

У Інбелкульце распрацаваны і падтрымліваюцца ў актуальным стане 4 інфармацыйных рэсурса:

  • дзяржаўная інфармацыйная сістэма «Інтэграваны банк даных устаноў культуры»;
  • галіновая інтэграваная база даных устаноў культуры;
  • банк даных таленавітай моладзі;
  • Нацыянальны Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі (сайт нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі «Жывая спадчына»).

4 інфармацыйных рэсурса знаходзяцца ў стадыі фарміравання:

  • банк даных слухачоў сістэмы бесперапыннай прафесійнай адукацыі сферы культуры;
  • архіў беларускага замежжа;
  • рэестр музеяў Рэспублікі Беларусь;
  • база даных народных промыслаў і рамёстваў.

 

 

Back to Top