• Справаздачны канцэрт таленавітай моладзі
    Справаздачны канцэрт таленавітай моладзі 23 лістапада 2015 года ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбыўся канцэрт, прысвечаны 20-годдзю спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, з удзелам лаўрэатаў спецыяльнага фонду, зорак беларускай оперы і балета. Даведкі па тэлефоне : (017) 281-33-81
  • Прэзентацыя першага ілюстраванага каталога
    Прэзентацыя першага ілюстраванага каталога 10 красавіка 2014 г. у ДУА «Інстытут культуры Беларусі» адбылася прэзентацыя першага ілюстраванага каталога «Скарбы музеяў Беларусі=Сокровища музеев Беларуси=Treasures of Belarusian Museums» (Інстытут культуры Беларусі, 2014), Падрабязней →
  • Справаздачны канцэрт таленавітай моладзі
  • Прэзентацыя першага ілюстраванага каталога
16 Май 2016

31 мая 2016 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут культуры Беларусі» (далей – Інстытут) для кіраўнікоў і спецыялістаў устаноў адукацыі ў сферы культуры, арганізацый культуры (майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастакоў, музейных работнікаў, кіраўнікоў аматарскіх калектываў і інш.), грамадскіх арганізацый адбудзецца семінар-практыкум па тэме «Фандрайзінг: як знайсці сродкі на развіццё культуры»

падрабязней...

25 Сакавік 2016

Чарговая выстава юнацкай творчасці адкрылася на другім паверсе Інбелкульта. Аўтары работ – навучэнцы Дзіцячай мастацкай школы мастацтваў г. Маладзечна. Асноўным накірункам сваёй дзейнасці супрацоўнікі гэтай установы адукацыі называюць развіццё незвычайных здольнасцей дзяцей і авалоданне вучнямі асноў выяўленчай граматы. Паспяховыя вынікі іх працы можна пабачыць у экспазіцыі, сярод характарыстык якой рознабаковасць тэм і тэхнік выканання, прафесійны для юнацтва творчы ўзровень і дакладная перадача эмацыйнага настрою.

падрабязней...

02 Сакавік 2016

У Інстытуце культуры Беларусі 18 лютага 2016 г. адбыўся круглы стол «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да мультынацыянальнага файла "Культура валынкі" ў Рэпрэзентатыўным спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва». У  2015  годзе па прапанове Славацкай Рэспублікі ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНEСКА быў уключаны мультынацыянальны файл "Культура валынкі" ("Bagpipe Culture"), да якога могуць далучыцца краіны, у культуры якіх існуе такая традыцыя.

падрабязней...

02 Сакавік 2016

Прэзентацыя фотаальбома «Карагод беларускіх абрадаў» Анатоля Кляшчука адбылася 18 лютага 2016 г. у Інстытуце культуры Беларусі. Кніга выйшла ў выдавецтве «Беларусь» у 2015 годзе і прызнана лепшым фотаальбомам у намінацыі «Фотапогляд» па выніках 55-га нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» на ХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе, а ў персанальнай намінацыі «Майстэрства» аўтар названы лепшым фотамастаком.

падрабязней...

12 Люты 2016

Дзень беларускай мовы – гэта першая і годная прыступка ў шэрагу мерапрыемстваў Года культуры. Свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, праведзена 12 лютага ў Інстытуце культуры Беларусі. 

падрабязней...

03 Люты 2016

22 студзеня 2016 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё мастацкай выставы лаўрэатаў, стыпендыятаў і дыпламантаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, падрыхтаванай Інстытутам культуры Беларусі.

падрабязней...

28 Снежань 2015

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай супрацоўніцтва з беларусамі замежжа «Беларусы ў свеце» на 2013–2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1035 ад 03.12.2013 г., з 14 па 18 снежня 2015 г. у ДУА «Інстытут культуры Беларусі» адбыліся майстар-класы для кіраўнікоў творчых калектываў грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа па тэме «Дзейнасць  калектываў аматарскай творчасці па зберажэнню культурнай самабытнасці і іх роля ў прэзентацыі беларускай культуры за мяжой».

падрабязней...

24 Снежань 2015

 

22 снежня 2015 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут культуры Беларусі» адбыўся Рэспубліканскі навукова-метадычны семінар для спецыялістаў метадычных службаў, кіраўнікоў мастацкіх калектываў, адукацыйных і клубных устаноў «Рэгіянальная народная культура: захаванне, вывучэнне і выкарыстанне».

падрабязней...

23 Снежань 2015

18 снежня 2015 г. у Інстытуце культуры Беларусі адбылося адкрыццё выстаўкі мастацкіх работ вучняў Дзіцячай школы мастацтваў № 3 г. Віцебска «Маладзік». Арганізатар выстаўкі – аддзел падтрымкі і развіцця культурна-адукацыйных ініцыятываў. 

падрабязней...

21 Снежань 2015

22 снежня 2015 года дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі» праводзіць рэспубліканскі навукова-метадычны семінар для кіраўнікоў мастацкіх калектываў, спецыялістаў метадычных службаў, адукацыйных і клубных устаноў па тэме «Рэгіянальная народная культура: захаванне, вывучэнне і выкарыстанне».

падрабязней...

Пра Iнстытут

Інстытут культуры Беларусі сёння

  • Рэспубліканская ўстанова ў сістэме дадатковай адукацыі дарослых у сферы культуры
  • Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр у сферы культуры
  • Цэнтр планавання і каардынацыі навуковых даследаванняў і распрацовак у сферы культуры

падрабязней...

Адзіны дзень інфармавання

Back to Top