Банк даных таленавітай моладзі Рэспублікі Беларусь

У 1996 г. па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка быў створаны спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Фонд стаў адной з самых уплывовых і аўтарытэтных арганізацый краіны ў агульнадзяржаўнай справе пошуку, станаўлення і развіцця ўнікальных здольнасцей самых таленавітых юных грамадзян Рэспублікі Беларусь.
У 2005 г. Кіраўніком дзяржавы было прынята рашэнне аб стварэнні электроннага банка даных таленавітай моладзі Рэспублікі Беларусь.
Згодна з загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на дзяржаўную ўстанову адукацыі ”Інстытут культуры Беларусі“ была ўскладзена адказнасць за арганізацыю работы з банкам даных спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Спецыялістамі інстытута была распрацавана аўтаматызаваная кам’ютарная сістэма цэнтралізаванага ўліку, назапашвання і фіксацыі інфармацыі аб стыпендыятах, дыпламантах і лаўрэатах спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пачынаючы з 1996 па 2013 год уключна.
Банк даных вядзецца ў мэтах:
•    збору, сістэматызацыі і захавання інфармацыі аб стыпендыятах, лаўрэатах і дыпламантах спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;
•    забеспячэння адзінай сістэмы ўліку таленавітай моладзі і прыцягнення яе да творчых мерапрыемстваў;
•    інфармавання дзяржаўных органаў, устаноў культуры і мастацтва, адукацыі, іншых зацікаўленых асоб аб творчых дасягненнях таленавітай моладзі;
•    аказання дапамогі ў арганізацыі навучання таленавітай моладзі, яе прафесійнай арыентацыі;
•    ўдасканалення сістэмы працы з таленавітай моладдзю.
У банк даных таленавітай моладзі ўключаюцца звесткі аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце да 31 года, якім прысуджаны заахвочванні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі; якія з’яўляюцца пераможцамі (Гран-пры, I, II, III месцы, дыпломы I, II, III ступені) міжнародных і рэспубліканскіх мастацка-творчых мерапрыемстваў, тэле- і радыёпраектаў.
У 2007 г. банк даных таленавітай моладзі Рэспублікі Беларусь быў унесены ў Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў.
У 2011 г. дзяржаўны інфармацыйны рэсурс ”Банк даных таленавітай моладзі Рэспублікі Беларусь“ быў інтэграваны ў агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму для забеспячэння доступу да яе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.
Электронны банк даных таленавітай моладзі – гэта нацыянальны здабытак нашай краіны, вынік велізарнай працы і вялікіх дасягненняў лаўрэатаў, стыпендыятаў і дыпламантаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, іх педагогаў і ўсіх тых, хто дапамагае станаўленню і развіццю творчых асоб.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Отдел поддержки и развития культурно-образовательных инициатив

методист 1 кв.кат. Бубнова Елена Владимировна

раб.тел. (017) 263 93 45

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Back to Top