• Справаздачны канцэрт таленавітай моладзі
    Справаздачны канцэрт таленавітай моладзі 23 лістапада 2015 года ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбыўся канцэрт, прысвечаны 20-годдзю спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, з удзелам лаўрэатаў спецыяльнага фонду, зорак беларускай оперы і балета. Даведкі па тэлефоне : (017) 281-33-81
  • Прэзентацыя першага ілюстраванага каталога
    Прэзентацыя першага ілюстраванага каталога 10 красавіка 2014 г. у ДУА «Інстытут культуры Беларусі» адбылася прэзентацыя першага ілюстраванага каталога «Скарбы музеяў Беларусі=Сокровища музеев Беларуси=Treasures of Belarusian Museums» (Інстытут культуры Беларусі, 2014), Падрабязней →
  • Справаздачны канцэрт таленавітай моладзі
  • Прэзентацыя першага ілюстраванага каталога

V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці»

Адкрыццё канферэнцыі. У прэзідыуме: Беранеў Антон Віктаравіч, вядучы спецыяліст-эксперт Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь; Лапцёнак Ірына Браніславаўна, прарэктар па вучэбнай рабоце ДУА «Інстытут культуры Беларусі», кандыдат філалагічных навук; Манакова Людміла Мікалаеўна, кансультант аддзела ўстаноў адукацыі і работы з творчай моладдзю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; Макарэвіч Уладзімір Аляксандравіч, прарэктар ДУА «Інстытут культуры Беларусі»; Лаўмулін Мурат Тураравіч, саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, доктар палітычных навук, прафесар; Пулокас Андрюс, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь; Хасе Хаакін Баггіяна Перыччы, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь

 

27 верасня 2016 г. у Інстытуце культуры Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці». Генеральная тэма канферэнцыі ў гэтым годзе – «Трансфармацыя традыцыйных каштоўнасцей у інфармацыйным грамадстве».

Асноўная мэта канферэнцыі – абмеркаванне актуальных праблем узаемадзеяння і ўзаемаўплыву традыцыйных каштоўнасцей і каштоўнасцей інфармацыйнага грамадства, абмен вопытам навуковага асэнсавання працэсу трансфармацыі каштоўнасных асноў сацыяльна-культурнай сферы, ролі культуры ў захаванні традыцыйных культурных каштоўнасцей беларускага грамадства.

Сярод узнятых і разгледжаных пытанняў найбольш значнымі сталі:

каштоўнасныя асновы сучаснай культуры і прыярытэты інфармацыйнага грамадства;

традыцыйныя каштоўнасці як аснова нацыянальнай ідэнтычнасці; рэпрэзентацыя нацыянальных культур у глабальнай інфармацыйнай прасторы; 

маральна-этычныя каштоўнасці нацыянальных культур ва ўмовах канвергенцыі тэхналогій і глабалізацыі медыясферы;

інфармацыйна-камунікатыўны патэнцыял культурнай спадчыны; 

народныя традыцыі ў інтэрактыўных практыках сучасных арганізацый культуры і культурнай дзейнасці насельніцтва; 

культурна-адукацыйная прастора: традыцыйныя і інавацыйныя падыходы; 

інфармацыйна-адукацыйныя рэсурсы сферы культуры; 

дзейнасць сацыяльных інстытутаў і арганізацый культуры ў сферы захавання традыцыйных культурных каштоўнасцей.

У канферэнцыі прынялі ўдзел звыш 100 чалавек з 10 краін – Беларусі, Венгрыі, Венесуэлы, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі. Сярод іх спецыялісты Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі дыпламатычных місій, навуковых арганізацый, культурных цэнтраў, ўстаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, арганізацый культуры.

Адкрыла канферэнцыю Лапцёнак Ірына Браніславаўна, прарэктар па вучэбнай рабоце ДУА «Інстытут культуры Беларусі», кандыдат філалагічных навук.

 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся: Манакова Людміла Мікалаеўна, кансультант аддзела ўстаноў адукацыі і работы з творчай моладдзю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; Пулокас Андрюс, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь; Хасе Хаакін Баггіяна Перыччы, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь; Лаўмулін Мурат Тураравіч, саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, доктар палітычных навук, прафесар; Беранеў Антон Віктаравіч, вядучы спецыяліст-эксперт Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

 

 

Удзельнікі пленарнага пасяджэння канферэнцыі

У канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя навукоўцы краіны: Гужалоўскі Аляксандр Аляксандравіч, прафесар кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт», доктар гістарычных навук, дацэнт; Дадзіёмава Вольга Уладзіміраўна, загадчык кафедры беларускай музыкі УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», доктар мастацтвазнаўства, прафесар; Дарашэвіч Энгельс Канстанцінавіч, прафесар кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», доктар філасофскіх навук, прафесар; Калачова Ірына Іванаўна, прафесар кафедры сацыяльнай камунікацыі УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт», доктар гістарычных навук, дацэнт; Марозаў Ігар Вячаслававіч, прафесар кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», доктар культуралогіі, прафесар; Мартынаў Уладзімір Фёдаравіч, загадчык кафедры культуралогіі ПУА «Інстытут сучасных ведаў імя А.М. Шырокава», доктар культуралогіі, прафесар; Салееў Вадзім Аляксеевіч, галоўны навуковы супрацоўнік УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», доктар філасофскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь; Смолік Аляксандр Іванавіч, загадчык кафедры культуралогіі УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», доктар культуралогіі, прафесар; Максімовіч Валерый Аляксандравіч, в.а. намесніка дырэктара па навуковай рабоце ДНУ «Інстытут філасофіі НАН Беларусі», доктар філалагічных навук, дацэнт; Фральцова Ніна Ціханаўна, прафесар кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі Інстытута журналістыкі УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт», доктар філалагічных навук, прафесар, і інш.

Яскрава адлюстраваны традыцыйныя каштоўнасці народнай культуры ў выступленні  Кірчука Івана Іванавіча на тэму «Этнічная памяць у сучасным свеце: музычныя інструменты як артэфакты» з выкарыстаннем фрагмента монаспектакля «Дарожка мая…».

 Кірчук Іван Іванавіч, старшы выкладчык кафедры культуралогіі і псіхолага-педагагічных дысцыплін ДУА «Інстытут культуры Беларусі», кіраўнік гурта «Этна­трыа “Троіца”»

На падставе дакладаў замежных і нацыянальных экспертаў, выступленняў у актыўных дэбатах удзельнікі канферэнцыі выказалі сваю падтрымку асноўнай ідэі: грамадскае развіццё непарыўна злучана з духоўна-культурным узроўнем народа і кожнай асобы, а традыцыйныя каштоўнасці з’яўляюцца асновай нацыянальнай ідэнтычнасці. Удзельнікі выказалі ўдзячнасць арганізатарам мерапрыемства, а таксама ўпэўненасць у тым, што абмен вопытам і вынікамі даследаванняў па азначанай тэме будзе спрыяць умацаванню каштоўнасных асноў сучаснай культуры, развіццю міжкультурнага дыялогу і інавацыйных падыходаў і практык.

Фармат канферэнцыі прадугледжваў работу чатырох секцый.

 

Секцыя 1.Каштоўнасныя асновы сучаснай культуры

 

Секцыя 2.Культурна-адукацыйная прастора: традыцыйныя і інавацыйныя падыходы

 

Секцыя 3.Нацыянальная культура ў інфармацыйнай прасторы

 

 Секцыя 4.Культурная спадчына ў дынаміцы развіцця сучаснага грамадства

 

У рамках канферэнцыі была арганізавана выстаўка выданняў ДУА «Інстытут культуры Беларусі» за апошнія 5 гадоў. На ёй былі прадстаўлены навуковыя, навукова-папулярныя, даведачныя, інфармацыйныя, вучэбна-метадычныя і іншыя выданні. У створанай на базе Інбелкульта эксперыментальнай творчай этналабараторыі ўдзельнікі канферэнцыі мелі магчымасць азнаёміцца з калекцыяй народных музычных інструментаў больш чым з 15 краін свету, побытавых рэчаў і строяў, сабраных Іванам Кірчуком, а таксама творамі вядомых народных майстроў Беларусі, якія захоўваліся аддзелам традыцыйнай культуры і аматарскай творчасці.

 

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Хасе Хаакін Баггіяна Перыччы ў этналабараторыі Інстытута культуры Беларусі

Вынікам работы канферэнцыі стала рэзалюцыя, у якой у канцэнтраванай форме выкладзены абагульняючыя вывады па разгледжаных пытаннях і сфармуляваны рэкамедацыі розным суб’ектам культурнай дзейнасці, грамадзянскай супольнасці па зберажэнню і захаванню традыцыйных каштоўнасцей беларускага грамадства.

Праграма канферэнцыі

Пра Iнстытут

Інстытут культуры Беларусі сёння

  • Рэспубліканская ўстанова ў сістэме дадатковай адукацыі дарослых у сферы культуры
  • Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр у сферы культуры
  • Цэнтр планавання і каардынацыі навуковых даследаванняў і распрацовак у сферы культуры

падрабязней...

Адзіны дзень інфармавання

Back to Top