13–14 сакавіка 2014 г. адбылася III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці». Генеральная тэма канферэнцыі – «Новая канфігурацыя культурнай прасторы і “новая” эканоміка культуры».
Мэта канферэнцыі – абмеркаванне актуальных праблем у галіне эканомікі культуры і выпрацоўка новых падыходаў да ўдасканальвання арганізацыйна-эканамічных механізмаў кіравання дзяржаўнымі арганізацыямі культуры ў сучасных эканамічных умовах.

падрабязней...

10 снежня 2013 г. у ДУА «Інстытут культуры Беларусі» адбыўся «круглы стол» на тэму «Мастак і рынак у сучаснай сацыякультурнай сітуацыі».
Арганізатарам «круглага стала» выступіў аддзел навукова-метадычнага забеспячэння развіцця прафесійнага мастацтва ДУА «Інстытут культуры Беларусі» (начальнік аддзела Іўчанка В.М., кандыдат філасофскіх навук, дацэнт).

Увага ўдзельнікаў «круглага стала» была сканцэнтравана на асвятленні актуальных пытанняў развіцця арт-рынку Беларусі:

• асаблівасцей узаемадзеяння мастацкай галерэі і мастака на сучасным этапе;
• стратэгій партнёрства паміж суб’ектамі арт-рынку (мастаком, калекцыянерам, крытыкам, арт-менеджарам, дылерам, агентам, экспертам, галерэяй, музеем, дзяржавай і інш.).

падрабязней...

9 снежня 2013 г. у Дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут культуры Беларусі» адбыўся Міжнародны навукова-практычны семінар «Музей і выклікі сучаснасці: новыя падыходы і тэхналогіі». У якасці арганізатараў мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ДУА «Інстытут культуры Беларусі», УК «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь», ЗАТ «Белхард Груп», ТАА «Тэхнамузей».
Падчас мерапрыемства былі абмеркаваны праблемы ўкаранення новых інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у дзейнасць айчынных музеяў з улікам інавацыйнай практыкі музеяў замежжа, разгледжаны актуальныя пытанні работы музеяў на сучасным этапе, перспектыўных кірункаў узаемадзеяння з музеямі замежжа, праектнай дзейнасці ў галіне дыгіталізацыі нацыянальных музейных калекцый, стварэння аб’яднаных дэпазітарыяў, развіцця музейнай сеткі Рэспублікі Беларусь, стварэння і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў у галіне музейнай прэзентацыі.

падрабязней...

13–14 сентября 2013 г.

Конференция проведена в соответствии с Планом мероприятий Министерства культуры Республики Беларусь по реализации Концепции председательства Республики Беларусь в СНГ в 2013 г.

Цель конференции – обсуждение вопросов межкультурного диалога и межэтнического взаимодействия и выработка основополагающих принципов межкультурных и межэтнических коммуникаций на пространстве СНГ.

падрабязней...

12–13 чэрвеня 2012 г.

12–13 чэрвеня 2012 г. адбылася ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці”. Генеральная тэма канферэнцыі – Культурная ідэнтычнасць і міжкультурныя камунікацыі”.

Мэта канферэнцыі – абмеркаванне актуальных праблем культурнай ідэнтычнасці і магчымасці рэалізацыі аптымальнай камунікатыўнай мадэлі, якая забяспечыць захаванне цэласнасці нацыянальнай культуры і яе інтэграцыю ў сусветную культурную прастору, а таксама абмен вопытам у наладжванні міжкультурнага ўзаемадзеяння з мэтай захавання культурнай разнастайнасці.

падрабязней...

Back to Top