Рэспубліканскі семінар рэзерву кіруючых кадраў цэнтральнага апарату Міністэрства культуры і арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь

1 снежня 2016 г.  на базе Інстытута культуры Беларусі адбыўся Рэспубліканскі семінар рэзерву кіруючых кадраў цэнтральнага апарату Міністэрства культуры і арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, па тэме «Актуальныя аспекты сучаснай дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры».

 

У рабоце семінара бралі ўдзел: Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Б.У. Святлоў, начальнік аддзела па рабоце з кадрамі Міністэрства культуры Ю.І. Грос, кіраўнікі і спецыялісты ўпраўленняў і аддзелаў Міністэрства культуры, кадравы рэзерв рэспубліканскіх арганізацый, вядучыя спецыялісты Інстытута культуры Беларусі. Усяго  ўдзельнічалі 128 чалавек, з іх 98 — рэзервісты.

Семінар арганізаваны сумесна аддзелам па рабоце з кадрамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (Ю.І .Грос, А.У. Лісенкова) і аддзелам навукова-метадычнага забеспячэння інавацыйнага развіцця сферы культуры (начальнік аддзела – І.Р.Голубева), кафедрай культуралогіі і псіхолага-педагагічных дысцыплін (загадчык кафедры – А.І. Сцепанцоў) Інстытута культуры Беларусі і быў прысвечаны аднаму з важнейшых пытанняў – задачам і перспектывам сучаснай дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры. 

Адкрыў семінар прарэктар Інстытута культуры Беларусі У.А. Макарэвіч. 

З уступным словам выступіў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Б.У. Святлоў, які, у праватнасці, адзначыў, што на семінары сабраліся тыя людзі, якім у перспектыве можа быць даручана кіраванне ўстановамі і арганізацыямі культуры, – кадравы рэзерв. Многія з прысутных ужо цяпер выконваюць няпростыя кіраўніцкія функцыі і сустракаюцца з шэрагам складаных праблем. Для іх вырашэння патрэбны шырокі кругагляд, спецыяльныя веды, крэатыўны падыход, сацыяльная адказнасць.

У праграме семінара былі разгледжаны і абмеркаваны наступныя пытанні: 

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры як своеасаблівы вынік працэсу фарміравання нацыянальнага заканадаўства ў сферы культуры; 

нацыянальная культура – важнейшы складнік ідэалогіі беларускай дзяржавы;

вопыт арганізацыі дзейнасці, якая прыносіць прыбытак;

культурна-крэатыўныя індустрыі ў кантэксце фарміравання іміджу Рэспублікі Беларусь.

З дакладамі выступілі выкладчыкі кафедры культуралогіі і псіхолага-педагагічных дысцыплін і спецыялісты Інстытута культуры Беларусі: А.І. Сцепанцоў, загадчык кафедры, кандыдат культуралогіі, дацэнт; А.А. Галкін, прафесар кафедры, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт; К.А. Лапікава, старшы выкладчык кафедры, А.Я. Шыфрын, начальнік аддзела інфарматыкі і сістэмнага аналізу, кандыдат мастацтвазнаўства. 

 

 

 

 

 

Back to Top