Рэспубліканскі навукова-метадычны семінар «Рэгіянальная народная культура: захаванне, вывучэнне і выкарыстанне»

22 снежня 2015 года дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі» праводзіць рэспубліканскі навукова-метадычны семінар для кіраўнікоў мастацкіх калектываў, спецыялістаў метадычных службаў, адукацыйных і клубных устаноў па тэме «Рэгіянальная народная культура: захаванне, вывучэнне і выкарыстанне».

 

Асноўнай мэтай рэспубліканскага семінара з’яўляецца вырашэнне арганізацыйных, навукова-метадычных пытанняў фіксацыі, захавання, вывучэння і выкарыстання рэгіянальнай народнай культуры.

Праблемнае поле семінара:

  • практычны вопыт у зборы, фіксацыі, захаванні і папулярызацыі рэгіянальнай народнай творчасці;
  • ідэнтыфікацыя, інвентарызацыя і рэпрэзентацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны рэгіёна;
  • падрыхтоўка намінацыйнай формы дзеля надання нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;
  • вывучэнне і выкарыстанне рэгіянальнай культуры ўстановамі адукацыі, мастацкімі калектывамі;
  • фальклорны стыль рэгіёна – вызначальны кірунак у сацыякультурнай дзейнасці мастацкіх калектываў;
  • роля кіраўніка аматарскага калектыву ў фарміраванні яго рэпертуару і асваенні рэгіянальных традыцый;
  • вопыт распрацоўкі і выпуску сцэнарна-метадычнай і рэпертуарнай літаратуры, зборнікаў народнай творчасці.
  • На мерапрыемстве будуць прадстаўлены даклады навукоўцаў і практыкаў сферы культуры.

На семінар запрашаюцца кіраўнікі мастацкіх калектываў, спецыялісты метадычных службаў, адукацыйных і клубных устаноў сферы культуры ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія могуць выступіць на круглым стале пад час абмеркавання праблемнага поля.

 

Back to Top