Майстар-класы для кіраўнікоў творчых калектываў грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа

Майстар-класы для кіраўнікоў творчых калектываў грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа адбудуцца 14–18 снежня 2015 г. у ДУА «Інстытут культуры Беларусі». Арганізатарам мерапрыемства, якое рэалізуецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы супрацоўніцтва з беларусамі замежжа «Беларусы ў свеце» на 2013–2015 гады, выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ДУА «Інстытут культуры Беларусі».


Тэма мерапрыемства гэтага года: «Дзейнасць калектываў аматарскай творчасці па захаванню культурнай самабытнасці і іх роля ў прэзентацыі беларускай культуры за мяжой».
Удзел у майстар-класах прымуць кіраўнікі творчых калектываў грамадскіх аб’яднанняў з 8 краін свету: Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Эстоніі, Іспаніі, Італіі і Францыі. Мэта мерапрыемства – пашырэнне ведаў па захаванню, развіццю і трансляцыі беларускай народнай культуры.
У рамках праграмы вядучыя спецыялісты Рэспублікі Беларусь правядуць майстар-класы па народных промыслах і рамёствах, вакальна-харавой, харэаграфічнай, дэкаратыўна-прыкладной творчасці і абрадава-святочнай культуры.
Майстар-класы адбудуцца на базе вядучых устаноў культуры і адукацыі краіны: у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”», Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі,  Лідскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці, Міханавіцкім Доме фальклору, музеі «Замкавы комплекс “Мір”». На выязных занятках кіраўнікі мастацкіх калектываў азнаёмяцца са спецыфікай работы рэгіянальных ўстаноў культуры па арганізацыі аматарскай творчасці.

Back to Top