Аўтарскія навучальныя курсы Кабанавай І.І. «Сцэнічная мова і рыторыка»

Аддзелам вучэбна-метадычнага забеспячэння ўстаноў адукацыі сферы культуры ДУА «Інстытут культуры Беларусі» былі арганізаваны і праведзены 23 лістапада 2015 г. аўтарскія навучальныя курсы «Сцэнічная мова і рыторыка» Кабанавай Ірыны Іванаўны, загадчыка кафедры сцэнічнай мовы і вакалу, дацэнта УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў».

 

Мэта курсаў – павышэнне прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў дзіцячых школ мастацтваў, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, кіраўнікоў тэатральных, вакальных і харавых калектываў, спецыялістаў клубных устаноў у галіне акцёрскага майстэрства, сцэнічнай мовы і вакалу.

Аўтар курсаў закрануў найбольш актуальныя тэарэтычныя пытанні выкладання сцэнічнай мовы. На практычных занятках слухачы азнаёміліся з аўтарскай методыкай засваення артыкуляцыі, дыхання, пастаноўкі галосных і зычных гукаў, дыкцыі, выяўлення і выпраўлення індывідуальных маўленчых недахопаў і інш.

У занятках прынялі ўдзел педагагічныя работнікі дзіцячых школ мастацтваў, кіраўнікі вакальных і харавых калектываў. 

Прысутныя адзначылі актуальнасць і выдатную арганізацыю мерапрыемства, высокі прафесійны ўзровень аўтара курсаў.

 

Back to Top