Правілы карыстання бібліятэкай Інстытута культуры Беларусі

Сардэчна запрашаем! Бібліятэка адчынена для слухачоў курсаў перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, супрацоўнікаў Інстытута.  Работнікі іншых ўстаноў сферы культуры могуць карыстацца паслугамі толькі чытальнай залы.
Для карыстання паслугамі бібліятэкі дастаткова прад’явіць пасведчанне слухача альбо пашпарт, якія з’яўляюцца неабходнымі дакументамі для афармлення карткі чытача. Распісаўшыся на картцы чытача, вы тым самым пацвярджаеце сваю згоду выконваць Правілы карыстання бібліятэкай.

Картка чытача дае права:

  • атрымліваць на абанемент такія носьбіты інфармацыі, як кнігі, ноты, электронныя дакументы і інш;
  • карыстацца інтэрнэтам.

Тэрмін карыстання кнігамі, нотамі, часопісамі на абанеменце для слухачоў курсаў павышэння кваліфикацыі – 1 тыдзень, для слухачоў курсаў перападрыхтоўкі – падчас бягучай сессіі, для супрацоўнікаў інстытута – 4 тыдні. Па заканчэнні тэрміну дзеяння пасведчання альбо сесіі слухачы павінны пацвердзіць разлік з бібліятэкай праз абходны ліст.

Супрацоўнікі Інстытута маюць права падоўжыць тэрмін карыстання носьбітамі інфармацыі па тэлефоне ці пры прад’яўленні ўзятага на дом дакумента (пры адсутнасці  запыту на яго з боку іншых карыстальнікаў).

На дом не выдаюцца: даведнікі, газеты, аўтарэфераты дысертацый, справаздачы аб навукова-даследчай рабоце.
Не дазваляецца размнажаць цалкам і перадаваць іншым асобам узятыя для карыстання матэрыялы.

Просім вас беражліва абыходзіцца з усімі дакументамі. За пашкоджанне або згубу адказнасць нясе чытач у адпаведнасці з дзеючай Інструкцыяй па ўліку і захаванасці бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь. Аб пашкоджаннях або тэхнічных дэфектах неабходна паведаміць супрацоўніку бібліятэкі.

Пастаянныя карыстальнікі бібліятэкі павінны неадкладна паведамляць таксама пра кожную змену ў пашпартных дадзеных.


Распарадак працы бібліятэкі

панядзелак – пятніца:  9. 00 – 17. 30;
абед: 13. 00 – 13. 30;
выхадныя дні:  субота, нядзеля.

Back to Top