Віртуальнае даведачнае бюро

Калі ласка, завітайце ў віртуальнае даведачнае бюро бібліятэкі Інбелкульта

Супрацоўнікі  бібліятэкі выконваюць разавыя запыты ў online-рэжыме – ажжыццяўляюць прафесійны пошук інфармацыі шляхам выкарыстання даведачна-інфармацыйнага фонду бібліятэкі Інстытута і рэсурсаў  інтэрнэту па тэматычных напрамках адпаведна прафесійным запатрабаванням:

  • музеяведаў;
  • бібліятэкараў-бібліёграфаў;
  • арганізатараў культурна-дасугавай дзейнасці;
  • спецыялістаў дзіцячых школ мастацтваў і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі сферы культуры.

Віртуальнае даведачнае бюро дапаможа вам атрымаць інфармацыю аб наяўнасці ў фондзе бібліятэкі дакладнага выдання, падабраць спіс літаратуры па тэме (не больш за 10 найменняў), прафесійна скласці бібліяграфічнае апісанне дакументаў.

Запыты прымаюцца падчас працы бібліятэкі і выконваюцца ў парадку іх атрымання.

Тэрмін выканання запыту – да 5 працоўных дзён.

Адказ  перадаецца ў выглядзе:

  • спіса дакументаў па тэме;
  • спасылкі на крыніцу інфармацыі ў інтэрнэце для самастойнага вылучэння дакладных дадзеных;
  • звестак аб наяўнасці дакумента ў бібліятэцы Інбелкульта ці іншых бібліятэках г. Мінска.

Мы пакідаем за сабой права:

  • не адказваць на пытанні:

  • пастаўленыя ў некарэктнай форме;

  • звязаныя з прадастаўленнем курсавых, дыпломных работ альбо рэфератаў.

  • выдаляць некарэктныя пытанні альбо рэплікі;
  • адказваць толькі на адно пытанне (па нашаму выбару), калі ў запыце іх некалькі.

 

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Back to Top