Переподготовка Навіны

26 лістапада 2013 г. на базе ДУА «Салігорская дзіцячая школа мастацтваў» адбылася нарада педагагічных работнікаў і кіраўнікоў 5 раённых дзіцячых школ мастацтваў па пытаннях нарматыўнага, метадычнага забеспячэння іх дзейнасці, працэдуры атэстацыі педагагічных работнікаў. На мерапрыемства былі запрошаны рэктар ДУА «Інстытут культуры Беларусі» Рамішэўскі К. І. і загадчык аддзела вучэбна-метадычнага забеспячэння ўстаноў адукацыі сферы культуры Інбелкульта Дзягілева Я. А. У працэсе работы актыўна абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў па праблемах мастацкай адукацыі ў цэлым. Нарада завяршылася канцэртам навучэнцаў і педагогаў базавай школы, які пераканаўча прадэманстраваў творчы патэнцыял педагагічнага калектыву.

Подробнее: Нарада па праблемах мастацкай адукацыі

Калі тое, што належыць асобе альбо хаўрусу асоб як яе альбо іхняя ўласнасць, – маёмасць, то спадчыне адпавядае найменне быццёмасць, і для таго, каб мець у ёй сваю долю і мець яе сваёй доляй, якая выпадае менавіта нам, трэба перш за ўсё быць.

Алесь Разанаў

З 8 верасня 2013 г. па 10 лістапада 2013 г. у Музеі гісторыі горада Гомеля экспанавалася перасоўная фотавыстава "Быццёмасць…", прысвечаная 10-годдзю Канвенцыі ЮНЕСКА аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Выстава была падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі пры ўдзеле творчага саюза «Фотамастацтва» і падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У фотапраекце бралі ўдзел як маладыя, так і ўжо добра вядомыя фотамастакі – С. Плыткевіч, У. Паўлаў, М. Бягункова, Н. Яўмененка, В. Дзмітрыева, Т. Мармыш.

Подробнее: Выстаўка «Быццёмасць»

Back to Top