«Нясвіжская акадэмія»

12 чэрвеня 2017 г. у Інстытуце культуры Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё першага этапу ХХІІІ курса Міжнароднай летняй школы «Нясвіжская акадэмія» па тэме «Ахова, рэстаўрацыя і правілы выкарыстання помнікаў сакральнай архітэктуры».


Адкрыла мерапрыемства Прадзеіна Анжэліка Вадзімаўна, прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Інстытута культуры Беларусі.
З прывітальным словам звярнуліся: Яцко Аляксандр Анатольевіч, намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь; Эльжбета Інеўска, сакратар па культуры Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі; Гілеп Уладзімір Аляксандравіч, старшыня беларускага камітэта ICOMOS.
З паведамленнямі выступілі:
Лідзія Клюпш, галоўны спецыяліст Нацыянальнага Інстытута Спадчыны Польшчы, каардынатар «Нясвіжскай акадэміі» з польскага боку, на тэму «Нацыянальны Інстытут Спадчыны (Рэспубліка Польшча): структура, арганізацыя і праграма дзейнасці»;
Лапцёнак Ірына Браніславаўна, прарэктар па вучэбнай рабоце Інстытута культуры Беларусі, каардынатар «Нясвіжскай акадэміі» з беларускага боку, на тэму «Асноўныя напрамкі работы ХХІІІ курса Міжнароднай летняй школы “Нясвіжская акадэмія”».
Сярод удзельнікаў ХХІІІ курса Міжнароднай летняй школы «Нясвіжская акадэмія» — спецыялісты ўстаноў культуры з Беларусі, Літвы, Малдовы.



Back to Top